Антыфэйк / фактчэк

27 жніўня

Займальная матэматыка ад «Беларусь 1»: 60% эстонскіх атэістаў хочуць аддзяліць ад Маскоўскага патрыярхату

Праваслаўных у Эстоніі налічылі 16%.

МУС Эстоніі пагражае закрыць эстонскую праваслаўную царкву, калі яна не аддзеліцца ад Маскоўскага патрыярхату, які падтрымаў вайну Расеі супраць Украіны, паведамілі ў эфіры «Беларусь 1». Вядоўца распавяла, што ў Эстоніі палова насельніцтва — праваслаўныя. Каманда Weekly Top Fake праверыла факты і выявіла 10% лішніх эстонцаў. 

Пра шлях украінскіх царкоўных раскольнікаў, па якім мае намер ісці Талін, гаворка ішла 11 жніўня 2024 года ў эфіры перадачы «Вакол планеты».

«МУС краіны [Эстоніі] пагражае закрыццём эстонскай праваслаўнай царквы за адмову пераходзіць у падпарадкаванне Канстанцінопальскага патрыярхату. Ведамства яшчэ вясной заклікала праваслаўныя прыходы аддзяліцца ад Маскоўскага патрыярхату. Гучалі таксама намеры прызнаць Рускую праваслаўную царкву тэрарыстычнай арганізацыяй, а яе дзейнасць — ерассю. Забыўшыся, што ў Эстоніі праваслаўе вызнае палова насельніцтва», — паведаміла вядоўца Дар'я Тарасава.

Паводле перапісу насельніцтва Эстоніі ў 2021 годзе, праваслаўе — сапраўды самая распаўсюджаная канфесія ў краіне. Яго вызнаюць больш за палову вернікаў. На другім месцы — лютэранства. Але толькі траціна ўсіх жыхароў краіны тады аднесла сябе да якога-кольвек веравызнання. Амаль 60% сказалі, што яны — атэісты. 

Праваслаўных у Эстоніі налічылі 16%. Прычым сярод этнічных эстонцаў праваслаўных толькі 3%. Астатнія праваслаўныя — гэта нацыянальныя меншасці.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі