Антыфэйк / фактчэк 24 чэрвеня 2025

€760 роўныя €1500? На АНТ падцягнулі беларускія заробкі да партугальскага ўзроўню

Правяраем заяву кіраўніка саюзу прадпрымальнікаў пра еўрапейскі ўзровень заробкаў у Беларусі.

У Беларусі сярэдні заробак дасягнуў узроўню Партугаліі, заявіў старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін. Каманда Weekly Top Fake праверыла, ці так гэта.

Эканамічнымі дасягненнямі Беларусі ганаровы старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін пахваліўся 7 чэрвеня 2025 года ў праграме «Як паглядзець» на АНТ.

«У нас расце сярэдні заробка, так? Ён дасягнуў узроўню некаторых еўрапейскіх краін. То бок 800 долараў праз умацаванне беларускага рубля, што адпавядае, дапусцім, сярэдняму заробку ў Партугаліі і гэтак далей», — прывёў прыклад Калінін. 

У Беларусі, паводле дадзеных Белстату, у красавіку 2025 года намінальны сярэдні заробак дасягнуў €760. У доларах гэта нават трохі больш за суму, якую назваў Аляксандр Калінін. У Партугаліі, па інфармацыі Нацыянальнага інстытуту статыстыкі, зарабляюць у сярэднім больш за €1,5 тыс. Бліжэй да беларускага сярэдняга заробку партугальскі мінімальны — €870 у месяц. Але і гэта сума на $100 вышэй. 

Амаль ва ўсіх краінах Еўразвязу мінімальны заробак абганяе сярэдні беларускі. Выключэнне тры краіны: Балгарыя, Вугоршчына і Латвія. А заробкавы мінімум у Беларусі — трохі большы за €200.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
«Колькі замежных дэлегацый там было». На «Радыё-Менск» выдалі замежных гасцей за прадстаўнікоў Нямеччыны і ЗША
Антыфэйк / фактчэк «Колькі замежных дэлегацый там было». На «Радыё-Менск» выдалі замежных гасцей за прадстаўнікоў Нямеччыны і ЗША
МЗС Нямеччыны не падтрымала паездку палітыкаў ад «Альтэрнатывы для Нямеччыны», а дзяржсакратар ЗША не пацвердзіў удзел амерыканскай дэлегацыі.
15 чэрвеня 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць