Антыфэйк / фактчэк

27 лютага

На БТ заявілі, што Беларусь абвінавачваюць у гандлі ўкраінскімі дзецьмі на органы. Ці так гэта

БРЦ у ліпені 2023 года апублікаваў уласнае расследаванне пра датычных да вывазу ўкраінскіх дзяцей «Дзіцячая спецаперацыя».

Прыпыненне членства Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ў Міжнароднай Федэрацыі Таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца звязана з абвінавачваннямі Беларусі ў чорнай транспланталогіі, заявіла кіраўніца Гомельскай абласной арганізацыі БЧК. Журналісты Weekly Top Fake праверылі гэта сцвярджэнне.

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа (БЧК) Ала Смаляк 20 лютага ў перадачы «Скажы не маўчы» на «Беларусь 1» заявіла, што Беларусь абвінавачваюць у гандлі ўкраінскімі дзецьмі на органы. Паводле яе словаў, гэта стала прычынай прыпынення чалецтва арганізацыі ў Міжнароднай Федэрацыі Таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФТЧКіЧП).

«Гэта неабгрунтавана, беспадстаўна. Мы заўсёды былі партнёрамі з 1995 года. <...> З тых часоў ніколі не было да нас ніякіх прэтэнзіяў. Ну а ўсё пачалося з палітычнай падаплёкі, вядома ж, з абвінавачванняў нашай краіны, што мы нібыта не аздараўляем дзяцей, а крадзем, прадаем, органы ды іншае», — сказала яна.

У заяве МФТЧКіЧП гаворыцца, што прыпыненне сяброўства з'яўляецца вынікам невыканання беларускай арганізацыяй патрабавання зняць з пасады генеральнага сакратара Дзмітрыя Шаўцова.

Пра тое, што Беларусь абвінавачваюць у чорнай транспланталогіі, у сваім дакументальным фільме «Данбас. Беларусь побач» распавядала таксама супрацоўніца «Беларусь 1» Анастасія Бенедзясюк:

«Напоўніць іх (украінскіх дзяцей — рэд.) жыццё хоць крыху радасцю, утульнасцю, цеплынёй спрабуе Беларусь. За што апошнім часам асабліва прылятае. Кажуць — крадзем, здаем на органы і ямо. Не вяртаем дадому».

Насамрэч абвінавачванні на адрас Беларусі заключаюцца ў тым, што краіна парушае нормы міжнароднага права. Перамяшчаць дзяцей з акупаваных тэрыторый падчас міжнародных канфліктаў можна толькі са згоды краіны, грамадзянамі якой гэтыя дзеці з'яўляюцца. Украіна такой згоды не давала.

БРЦ у ліпені 2023 года апублікаваў уласнае расследаванне пра датычных да вывазу ўкраінскіх дзяцей «Дзіцячая спецаперацыя». У ім мы распавялі, як сярод іншага пад выглядам дапамогі ў Беларусі ўкраінскіх дзяцей ідэалагічна апрацоўваюць. У жніўні таго ж года беларускі апазіцыйны палітык Павел Латушка паведаміў, што перадаў Кіеву звесткі пра перапраўленых на ўсынаўленне ў Расею сірот з Украіны. 

Абвінавачванняў у тым, што ўкраінскіх дзяцей Беларусь прадае на органы, ніколі не гучала.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій
Антыфэйк / фактчэк

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій

Пенсіі па інваліднасці за гэты час выраслі амаль у два разы. Але Марына Арцёменка не сказала, што гэтыя выплаты застаюцца аднымі з самых нізкіх у Еўропе.

13 снежня 2024 Чытаць