Навіны

08 лютага 2023

Суддзя разгубіўся падчас прысуду. Ён пачаў рэкламаваць... «экстрэмісцкі канал»

Старшыня рады заснавальнікаў ЗАТ «ПАЦІО» Андрэй Балабін – ганаровы консул Чылі падаў у суд на БРЦ.

Беларускі бізнесовец Андрэй Балабін, ён жа ганаровы консул Чылі, падаў у суд на Беларускі расследавальніцкі цэнтр пасля публікацыі «Ценявыя консулы: навошта беларускія бізнесмены станавіліся дыпламатамі-добраахвотнікамі», піша Радыё «Свабода».

У Балабіна было тры прэтэнзіі. Першая – што ягонае імя назвалі ў расследаванні пра падазроную дзейнасць ганаровых консулаў. Другая тычылася расследавання трохгадовай даўнасці. А трэцяя – сцвярджэнне, што ён пабудаваў гараж-стаянку ў абыход заканадаўства.

Тым не менш суддзя Савецкага раёну Менску Дзмітрый Жданок прысудзіў Станіславу Івашкевічу штраф у якасці кампенсацыі маральнай шкоды Балабіну і абавязаў даць абвяржэнне на канале Беларускага расследавальніцкага цэнтру, які ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім.

– Даць абвяржэнне на сайце Ютуб ком на канале «Беларускі расследавальніцкі цэнтр», – зачытаў частку прысуду суддзя Дзмітрый Жданок.

Андрэй Балабін – ганаровы консул Чылі
Крыніца: officelife.media / Андрэй Балабін – ганаровы консул Чылі

– Але ж ён прызнаны экстрэмісцкім СМІ ў Беларусі. Усё роўна даваць на ім абвяржэнне? – удакладніў старшыня БРЦ Станіслаў Івашкевіч.

– Не, на сайце «ютуб точка ком». На якім канале... – задумаўся суддзя. – На экстрэмісцкім, вядома, не варта...

Іншыя Навіны