Антыфэйк / фактчэк

25 лістапада

«ЖС Premium»: Школьнікі ў Дзень незалежнасці Польшчы выканалі гімн УПА, пад які «рэзалі іх продкаў». Высветлілі, хто, калі і што праспяваў

Дырэктарка школы, пра якую напісаў «ЖС Premium», на старонцы ўстановы ў фэйсбуку патлумачыла, што апублікаваны запіс — стары.

У польскай школе дзеці ў Дзень незалежнасці праспявалі «Червону калину», напісалі аўтары тэлеграм-каналу «ЖС Premium». Яны апублікавалі відэа выступу і назвалі песню гімнам Украінскай паўстанцкай арміі, пад які бандэраўцы забівалі продкаў польскіх школьнікаў. Каманда Weekly Top Fake высветліла, хто і калі спяваў гэтую песню на самай справе. 

Польшча 11 лістапада адсвяткавала Дзень незалежнасці. На наступны дзень аўтары тэлеграм-каналу «ЖС Premium» апублікавалі відэа, на якім дзеці спяваюць песню «Червона калина». 

«Відэа — учорашняе. Пакуль палякі апантана святкавалі Дзень незалежнасці, вывеўшы толькі на вуліцы Варшавы каля 100 000 нацыяналістаў, у ціхай правінцыйнай школе была свая атмасфера.

У Пулавах на вечары ў гонар свята малыя з пачатковай школы № 2 праспявалі любімую песню палякаў "Червона Калина". Менавіта пад гімн УПА бандэраўцы бязлітасна рэзалі іх продкаў», — пракаментавалі відэа аўтары паста.

Дырэктарка школы, пра якую напісаў «ЖС Premium», на старонцы ўстановы ў фэйсбуку патлумачыла, што апублікаваны запіс — стары. Відэа знялі ў 2022 годзе, калі пачалася поўнамаштабная вайна на тэрыторыі Украіны. Спяваюць «Червону калину» не палякі, а дзеці ўкраінскіх уцекачоў, якія пераехалі ў Польшчу. Яны падрыхтавалі выступ як жэст падзякі за аказаную ім дапамогу. 

Дырэктарка школы дадала, што сёлета на ўрачыстасцях у гонар Дня незалежнасці ўсе дзеці ў гэтай школе выконвалі толькі польскія патрыятычныя песні.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій
Антыфэйк / фактчэк

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій

Пенсіі па інваліднасці за гэты час выраслі амаль у два разы. Але Марына Арцёменка не сказала, што гэтыя выплаты застаюцца аднымі з самых нізкіх у Еўропе.

13 снежня 2024 Чытаць