Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
«ЖС Premium» пацвердзіў удзел украінцаў у разгойдванні пратэстаў у Грузіі згубленым 4 гады таму пашпартам
Дзякуючы пошуку па імю і прозвішчу чалавека ў пашпарце каманда WTF знайшла арыгінал аб'явы на фэйсбуку.
У тэлегам-канале «ЖС Premium» апублікавалі скрыншот з фотаздымкам нібыта знойдзенага ў Тбілісі пашпарту жыхара Закарпацкай вобласці. Яго аўтары звязалі знаходку з удзелам Украіны ў разгойдванні грузінскіх пратэстаў. Каманда Weekly Top Fake высветліла, колькі гадоў фатаграфіі са страчанымі дакументамі.
Пост пра ўкраінскі след у грузінскіх пратэстах тэлеграм-канал «ЖС Premium» апублікаваў 5 снежня 2024 года.
«Ой, якія цікавыя знаходкі робяць людзі! На праспекце Руставелі ў Тбілісі ноччу хтосьці страціў пашпарт. Па дзіўным збегу абставінаў гэта дакумент грамадзяніна Украіны. Турыст, напэўна.
Па іроніі два дні таму ўкраінскі МЗС верашчаў што Ненька і яе грамадзяне ніякім чынам не мае дачынення да разварушвання сітуацыі ў Сакартвела. Але доказы сцвярджаюць адваротнае», — сказана ў подпісе да скрыншоту старонкі сайта бясплатных абвестак Сenotavr (аўтарскія пунктуацыя і арфаграфія захаваныя).
На гэтым сайце сапраўды ёсць такая абвестка. Яе размясцілі ў раздзеле са знаходкамі ў снежні 2024 года. Але дзякуючы пошуку па імю і прозвішчу чалавека ў пашпарце каманда WTF знайшла арыгінал аб'явы на фэйсбуку. Яе апублікавалі 29 снежня 2020 года. Гэта значыць пашпарт быў згублены чатыры гады таму. І не ў Тбілісі, а ва ўкраінскім Ужгарадзе.
Фота цалкам супадае — да фактуры паверхні, на якой ляжыць пашпарт.