Антыфэйк / фактчэк

15 лютага 2023

Фэйкі тыдня: Зімбабвэ — лідэр па запасах літыя ў свеце

А сам фэйк узнік на фоне размоў, што Лукашэнка ездзіў дамаўляцца аб літыі ў інтарэсах Расіі, у якой з-за заходніх санкцый пад пагрозай аказалася вытворчасць літый-іённых батарэй.

Зімбабвэ — лідэр па запасах літыя ў свеце, заявіў кіраўнік тэлеканала ОНТ Марат Маркаў на «Беларусь-1», тлумачачы навошта Лукашэнка нядаўна ездзіў туды з афіцыйным візітам.

«Зразумела, што там літый. Першае месца ў свеце па запасах і па экспарце. Гэта значыць тое, без чаго зараз у прынцыпе эканоміка ніводнай краіны не здольная існаваць і функцыянаваць».

Літый сапраўды вельмі важны. Напрыклад, у аўтамабільнай прамысловасці яго выкарыстоўваюць для вытворчасці акумулятараў для электратранспарту. І мясцовыя СМІ Зімбабвэ пісалі, што, акрамя пастаўкі трактароў і камбайнаў, Лукашэнку сапраўды цікавіў літый, які расце ў кошце.

Аднак, Марат Маркаў моцна перабольшвае долю Зімбабвэ ў сусветных запасах літыя. Так, паводле справаздачы, якую выпусціла геалагічнае ўпраўленне ЗША ў студзені 2023, на першых месцах па здабычы літыя ў свеце знаходзяцца Аўстралія, Чылі і Кітай. Зімбабвэ прыкладна на шостым месцы.

Але разведка літыя вядзецца далей і на дадзены момант яго ў свеце больш за ўсё выяўлена ў Балівіі, Аргентыне і ЗША. А Зімбабва — у другім дзясятку па яго запасах. 

Так што важнасць Зімбабвэ — адной з нямногіх краін па-за СНД, куды Аляксандра Лукашэнку запрасілі ў апошнія гады, Маркаў вельмі моцна перабольшыў.

А сам фэйк узнік на фоне размоў, што Лукашэнка ездзіў дамаўляцца аб літыі ў інтарэсах Расіі, у якой з-за заходніх санкцый пад пагрозай аказалася вытворчасць літый-іённых батарэй. Праўда гэта ці не невядома, але ў самой Расіі запасы літыя большыя, чым у Зімбабвэ. Праўда яе радовішчы пакуль не распрацаваны.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Асобы
Тэмы

Латвійскі пенсіянер мерзне ў сваёй кватэры 

Экс-прэм'ер Латвіі выйшаў на пенсію і плаціць па 1400 еўра ў месяц за камуналку і ўсё роўна мерзне ў сваёй кватэры, — сцвярджае тэлеграм-канал «Жоўтыя слівы». 

«Калі хто не ведае, гэты мужык у акулярах у мінулым вядомы палітык. Віліс Крыштапанс, у 90-ыя быў прэм'ер-міністрам Латвіі, праўда, не доўга. А так — змяніў мноства дзяржаўных пастоў. 

Сёння ён сядзіць на пенсіі і сядзець яму не падабаецца. Бо ў кватэры тэмпература паветра 12 градусаў. Але на тое, што дубак, энергетычнай кампаніі пляваць, рахунак за снежань прыйшоў самавіты — 1400 еўра».

Аднак, праўды ў гэтай гісторыі аказалася вельмі мала.

На відэа сапраўды былы прэм'ер-міністр Латвіі Віліс Крыштапанс і яму сапраўды прыйшоў рахунак за камунальныя паслугі на 1400 еўра. Толькі яго цяжка назваць звычайным пенсіянерам. Ён і зараз дэпутат Сейма Латвіі, адзін з лідэраў партыі «Латвія на першым месцы», а па сумяшчальніцтве яшчэ і бізнесмен.

Крыштапанс валодае долямі ў двух кампаніях, і яшчэ ў трох бізнэсах уваходзіць у склад праўлення. Жыве не ў кватэры, а ў доме плошчай больш за тысячу пяцісот квадратных метраў, які ўжо некалькі гадоў беспаспяхова спрабуе прадаць спачатку за 5 млн долараў, а цяпер за 3 млн. І ў сваіх інтэрв'ю не раз наракаў, што багатых людзей, здольных купіць такую хату, у Латвіі знайсці складана. Так што ён — далёка не бедны чалавек.

Тое, што рахунак у 1400 еўра прыйшоў менавіта за гэты дом кажа ён і сам у каментарах пад відэа ў цік току. На пытанне якая плошча дома, ён адказаў - 1524 метры квадратных і дадаў тры смяюцца смайліка. Так што на дарагоўлю камуналкі ён, падобна, пажаліўся не сур'езна. 

Дарэчы, тэма высокіх камунальных плацяжоў на Захадзе — і без таго адна з самых любімых у беларускіх СМІ. А гэтая гісторыя, выпадкова ці не, узнікла напярэдадні аплаты студзеньскіх жыровак - якраз пасля павышэння тарыфаў на газ і электраэнергію ў пачатку гэтага года. Цяпер квартплата за тыпавую двухпакаёвую кватэру для беларусаў падаражэе ў сярэднім на 10 рублёў.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Асобы
Тэмы

ЕС не дапамагае Турцыі пасля землятрусу

Пакуль Беларусь і Расія дапамагаюць Турцыі справіцца з наступствамі землятрусу, Еўрасаюз маўчыць. Пра гэта на ютуб-канале інфармагенцтва «Мінск-навіны» заявілі палітолаг Вадзім Ялфімаў і айцішнік Ілля Бягун. 

«Вось заўважце, нашыя лідэры дзяржаў першымі звярнуліся, то бок яшчэ днём была навіна, што Пуцін стэлефанаваўся і з турэцкім, і з сірыйскім бокам, прапанаваў дапамогу. Тыя пагадзіліся. У сваю чаргу Беларусь крыху пазней адрэагавала таксама сёння.

- Ну наш прэзідэнт прыляцеў сёння з вельмі важнага візіту.

- Пры гэтым еўрапейцы заявілі, што да іх ніхто не звяртаўся.

- Не, таму мы маўчым.

- А самім звярнуцца і прапанаваць дапамогу, не.

- Ну гэта ў чыста еўрапейскім заходнім стылі. Таму часам бывае сорамна, што мы эўрапейцы».

Насамрэч рэальнасць за межамі студыі  «Мінск-навіны» зусім іншая. Гэты эфір выйшаў у дзень землятрусу ў Турцыі і Сірыі - у панядзелак 6 лютага.

Тады да дзвюх гадзін дня па мінскім часе прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган ужо заявіў, што яму паступілі прапановы аб дапамозе ад 45 краін, а таксама НАТА і Еўрапейскага саюза.

Па паведамленнях прэсы, аднымі з першых у Турцыю прыбылі ратавальнікі з Японіі, Германіі і Ізраіля.

Беларускія ратавальнікі вылецелі туды толькі раніцай 8 лютага, другая група — 9 лютага. Усяго 64 чалавекі.

На гэты момант там ужо працавалі пошукава-выратавальныя атрады са шматлікіх краін. Самыя шматлікія — з Азербайджана — больш за семсот чалавек, а таксама з Францыі, Індыі, Ізраіля.

Што датычыцца еўрапейцаў, то краіны ЕС адправілі туды 1650 ратавальнікаў і больш за 100 пошукавых сабак. А на патрэбы пацярпелых у Турцыі і Сірыі выдзеляць 6,5 млн. еўра.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Асобы
Тэмы

Зяленскі выпрошвае грошы ў Турцыі падчас трагедыі

Уладзімір Зяленскі выпрошвае грошы ў Турцыі нават падчас трагедыі, сцвярджаюць «Магілёўскія ведамасці». У пацверджанне гэтага дзяржаўнае магілёўскае інфармагенцтва ў сваім тэлеграм-канале выклала нібы твіт украінскага прэзідэнта.

«Мае спачуванні ўсяму турэцкаму народу», — піша ён, — «Упэўнены, што яны змогуць усё пераадолець і пастаўкі дапамогі для Украіны не прыпыняць».

Насамрэч гэты твіт — падробка. Сапраўдны твіт Зяленскага меў іншы змест. У ім ён выказаў спачуванне турэцкаму народу і прапанаваў сваю дапамогу для пераадолення катастрофы. І ні слова пра грошы.

Больш за тое, Украіна, якая зараз пасля расійскіх ракетных удараў сама пастаянна вымушана разбіраць завалы і даставаць адтуль людзей, накіравала ў Турцыю свой пошукава-выратавальны атрад з 90 ратавальнікаў. Гэта, дарэчы, нават больш, чым накіравала мірная Беларусь, якая папракае Зяленскага і Еўразвяз у бессардэчнасці.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Асобы
Тэмы

Заняткі хакеем у Беларусі — абсалютна бясплатныя

Беларусь — самая хакееарыентаваная краіна. У нас займацца ім можна цалкам бясплатна, тады як у іншых краінах гэта недаступна дарагі для многіх від спорту. Пра гэта на «Беларусь-1» заявіў сенатар і трэнер хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Баскаў

«Я жыў у Амерыцы, гуляў у Канадзе, аб'ехаў паў-Еўропы і бачыў як цяжка выхаваць дзіця ў хакеі. Таму што хакей вельмі дарагі від спорту. На прыкладзе аднаго з гульцоў, які быў у нас у менскім «Дынама»... Іван Лодня... бацька распавядаў, што кожны год марнаваў каля пяцідзесяці, а то і больш за тысяч даляраў на забеспячэнне, на аплату лёду, на экіпіроўку, на турніры, на аплату трэнера. Усё тое, што ў нашай краіне даецца абсалютна бясплатна». 

Гэта няпраўда — зусім не бясплатна. Гэта прызнае нават дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА. Яшчэ ў 2021 годзе ў артыкуле «Колькі каштуе выгадаваць сына-хакеіста? Бацькі дзеляцца досведам» яно пісала, што на гэта трэба не менш за 7 тысяч беларускіх рублёў за год, ці 2,5 тысячы долараў.

Бясплатна дзяржава дае толькі заняткі ў дзяржаўнай СДЮШАР. А экіпіроўка ўжо за свой кошт — каля 1000 рублёў для звычайнага гульца, і на 40-50% даражэй - для брамніка.

Тыя ж кошты ў інтэрв'ю БелТА называюць і бацькі. Плюс 400 рублёў за месяц каштуюць дадатковыя заняткі з трэнерам, без якіх дзіця не навучыцца ездзіць. Па 260 рублёў трэба заплаціць за ўдзел у спаборніцтвах, а яны праводзяцца 1-2 разы на месяц. Дадаткова — летнія трэніровачныя лагеры ад трохсот да тысячы долараў. Вось так сума і набягае.

Так што бясплатнасць і даступнасць хакея ў Беларусі Басковым моцна перабольшана.

А загаварыў ён пра гэта, калі зборную Беларусі не дапускаюць да ўдзелу ў сур'ёзных міжнародных чэмпіянатах праз санкцыі. Але гэта не так важна, таму што беларуская каманда, дасягнуўшы пікавага выніку - 4 месца на Алімпіядзе 20 гадоў таму, пасля гэтага — з 2010-га года ні разу не змагла выйграць нават пуцёўку на алімпіяду.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Асобы
Тэмы

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі