Антыфэйк / фактчэк

13 верасня

Беларусы за інтэграцыю з РФ ці ЕЗ? Каманда WTF праверыла «шакавальныя лічбы» сацапытання ад «ЖС Premium»

Зніжэнне цікавасці назіраецца да інтэграцыі з Расеяй, а не з ЕЗ.

Даследчы цэнтр Chatham House правёў інтэрнэт-апытанне беларусаў: з Расеяй ці з Еўразвязам варта збліжацца Беларусі. Аўтары тэлеграм-каналу «ЖС Premium» апублікавалі яго вынікі і заявілі, што цікавасць да інтэграцыі з ЕЗ імкліва падае, а большасць хоча быць з Расеяй. Каманда Weekly Top Fake даказала, што такія высновы няслушныя.

У 2022 і 2023 гадах ідэя еўраінтэграцыі сярод беларусаў была больш папулярная, напісалі аўтары тэлеграм-каналу «ЖС Premium» 3 верасня 2024 года, спасылаючыся на інтэрнэт-апытанне даследчага цэнтра Chatham House.

«Лічбы атрымаліся проста шакавальнымі для збеглых. <...> Гэта катастрофа. Прычым імкліва нарастальная. Бо яшчэ летась за ЕЗ “незалежныя сацыёлягі” малявалі 16%, у 2022 — 18%. Таму падофісныя памыйкі і не даюць звесткі ў параўнанні з мінулымі гадамі», — напісана ў посце. 

У выніках апытання грамадскай думкі, праведзенага Chatham House з 8 па 14 лістапада 2023 года, ёсць і больш раннія паказнікі. Да прыкладу, у 2020 годзе за інтэграцыю з ЕЗ выступілі 9% апытаных, у мінулым — 13%. Гэта значыць, за год нічога не змянілася: паводле звестак апошняга апытання, усё тыя ж 13%.

За тры апошнія гады ідэя збліжэння з ЕЗ набірала максімум 18% прыхільнікаў. Найбольшая яе папулярнасць прыйшлася на пачатак поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны ў 2022 годзе.

За саюз з Расеяй у 2020-м выступілі 27% апытаных, і з тых часоў іх колькасць павялічвалася. Летась ідэю падтрымаў 41% апытаных. У гэтым — 34%. Гэта значыць зніжэнне цікавасці назіраецца да інтэграцыі з Расеяй, а не з ЕЗ.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі