Пра бульбу і агуркі
«Гэта наш любімы фуд-блогер — [прэм'ер-міністр Беларусі Раман] Галоўчанка. Вярнуўся зноў на сваю сцежку любімую. Ён пачаў распавядаць, пры наведванні ААТ "Рассвет ім. К.П. Арлоўскага» Кіраўскага раёну, Магілёўскай вобласці, пра тое, як памяняліся смакавыя перавагі беларусаў. Што, аказваецца, яны гэтай зімой ужылі ў 1,6 разу агуркоў больш, чым традыцыйна. <...>
З улікам таго, што айчынны агурок стаў больш даступным, беларусы спажылі яго больш. <...> Стаў танней — сталі больш есці. Усё лагічна. Пра бульбу адваротная гісторыя. Скарачэнне спажывання бульбы суправаджаецца ростам спажывання садавіны-гародніны. <...> Таму што, як высвятляецца, гэта адзін прадуктаў харчавання, які найбольш падаражэў, — 30% за год.
Наогул, зніжэнне спажывання бульбы, дакладней, не ў абсалютных велічынях, а ў долі ў рацыёне — гэта ж, увогуле, вядомая тэндэнцыя. Яна нават не 10-гадовая, яна яшчэ з савецкіх часоў ідзе. Усе адмыслоўцы і ў эканоміцы, і ў дыеталогіі кажуць, што галоўным фактарам зніжэння яе спажывання быў не рост даходаў, а рост разнастайнасці прадуктаў. Калі ў цябе, груба кажучы, нічога няма, акрамя мяшка бульбы ў падвале, то ты яе і ясі пастаянна. <...>
Што радзей сталі купляць? Ялавічыну і свініну. Менш сталі купляць рыбу, рыбныя кансервы, ікру, імпартныя ікорныя вырабы».
Мідыі замест свініны
«Людзі сталі багацей, і таму ў іх змяніліся смакавыя перавагі. Я неяк не веру, што людзі, стаўшы багацей, перасталі есці ялавічыну і сталі больш есці нават не рыбы, а ракападобных і малюскаў. Гэта менавіта эфект адносных коштаў. І мы ўжо аднойчы ў гісторыі гэта перажывалі, калі ў нас і кураціна праз эпідэмію курыцы, і свініна праз чуму свіней падаражэлі, пачалі набліжацца да цаны ялавічыны. І вось раптам аказалася, што гэтыя самыя мідыі яны з'яўляюцца мясам ледзь не ў два разы танней. І ўсе кінуліся іх купляць. <...> Такія паводзіны людзей ніякім чынам не сведчаць, што яны адчуваюць сябе багацейшымі. <...>
Свежыя даследаванні інстытуту сацыялогіі Акадэміі навук: крыху менш за 20% апытаных ва ўсіх групах, акрамя пенсіянераў, зусім не робяць зберажэнняў праз недахоп сродкаў. <...> Гэта таксама вельмі важны паказнік фінансавай бяспекі.
Тыя беларусы, якім усё ж удаецца адкладаць грошы, у большасці маюць фінансавую падушку, якой у выпадку страты асноўнай крыніцы даходу хопіць толькі на кароткі перыяд — ад 1 да 3 месяцаў. Гэта пры тым, што ў нас фрыкцыйнае беспрацоўе пяць-сем месяцаў складае».
Бізнес-рызык пазбавілі, але інвестыцыі не ўзлятаюць
«У нас неяк інвестыцыі не вельмі ўзлятаюць. Бо яны ж (чыноўнікі — рэд.) не так даўно распавядалі, што памянялі закон аб інвестыцыях. І якраз [міністр эканомікі Беларусі Юрый] Чабатар пра гэта кажа. Мы ж, кажа, увялі новыя інструменты стымулявання перспектыўных бізнес-ідэй. І называе нават, якія — гэта адмысловая інвестыцыйная дамова і прэферэнцыйныя інвестпраекты. То бок, гэта гісторыя, калі табе на ўсіх этапах кампенсуюць твае выдаткі, а яшчэ і потым узнікае дзяржзаказ на тое, што ты будзеш рабіць.
Здавалася б, цябе цалкам пазбавілі бізнес-рызыкі, але ўсё роўна, чамусьці, гэта не працуе. Не ўсе інструменты, якія знайшлі адлюстраванне ў законе, пакуль рэалізуюцца на практыцы, трэба яшчэ раз вярнуцца, паглядзець і вывучыць яго».
Роўныя ўмовы для прыватных і дзяржаўных
«[Аляксандр Лукашэнка] на працягу некалькіх нарад, спрабаваў растлумачыць нам, што ў яго разуменні азначае паставіць у роўныя ўмовы [прыватныя і дзяржаўныя прадпрыемствы]. Вось літаральна была нарада, прысвечаная ўказу, ужо не закону, аб надзяленні новымі паўнамоцтвамі мясцовых органаў улады. Яны ж, як казалі на гэтай нарадзе, — кіраўнікоў райвыканкамаў.
Мы ж, кажа, раней маглі толькі дзяржаўным прадпрыемствам загадаць, а цяпер мы паставім іх у роўныя ўмовы і будзем і прыватнікам загадваць. І чаму яны пасля гэтага не інвестуюць? Ці, як Лукашэнка нядаўна распавядаў: <...> а вы што, думаеце, вы самі гэта распрацавалі? Гэта ж нашы людзі зрабілі! На нашай тэрыторыі, з дапамогай нашых людзей. Гэта ўсё наша!
І пасыл такі: а чаму вы не інвестуеце? Ну, хлопцы, гэта ж усё наша. Я ж незадаволены тым, што майго ў вас стала менш. Ну-ка, Зарабіце мне, калі ласка, майго. Я ж таксама, увогуле, прыватнік».