З кім прыйдзецца канкураваць
«"Наш супольны рынак (Беларусі і Расеі — рэд.) дастатковы для таго, каб развіваць нашу вытворчасць як на тэрыторыі нашай краіны, так і Расейскай Федэрацыі". Чаму? Кажа ён (міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Яфімаў — рэд.), там вельмі простая матэматыка. Бо кожны год паўтара мільёна новых машын прадаецца. Калі прасумаваць усе нашыя дзеючыя магутнасці, выпускаем крыху больш за палову аб'ёму. Значыць, перспектыва павінна быць добрая.
Здавалася б, у чым праблема? А праблема ў тым, што па меры таго, як сыходзілі вытворцы, гэтыя зборачныя вытворчасці, якія былі еўрапейскіх аўтамабіляў, высветлілася, што прамы імпарт кітайскіх аўтамабіляў аказваецца больш выгадны, чым нават зборка гэтых самых кітайскіх аўтамабіляў. І ты разумееш, што гэта ўсё ж такі кітайская зборка. <...> Зараз гэта ўжо паказнік якасці. Навучыліся неяк у Савецкім Саюзе зрабіць горш, чым у Кітаі. Хоць калісьці было наадварот.
Так што канкураваць прыйдзецца з прамым імпартам. Уласна, а што здзіўляе? Таму што роўна тое ж самае цяпер адбываецца не толькі ў машынабудаванні, але і ў бытавой тэхніцы. Усюды, уласна, у любой прамысловай вытворчасці, з колькі-небудзь высокай даданай вартасцю».
Пра кітайскае з кітайскіх камплектуючых
«Дзе наша радыётэхніка? Дзе тэлевізары? Дзе тыя ж самыя аўтакампаненты? Гэта значыць, доля ў свеце ўсе гэтыя гады памяншалася. А тое, што цяпер яна стабілізавалася... Ну, выдатна. Там ужо асабліва і падаць няма куды, таму што вы, усё цяпер, што ў вас ёсць, — гэта кітайскае зроблена з кітайскіх камплектуючых з дапамогай кітайскіх жа тэхналогій, з дапамогай кітайскіх жа станкоў, якія апрацоўваюць гэтыя самыя дэталі.
Вось, уласна, і ўсё. Гэта тое, што датычна наогул структурнай перабудовы эканомікі — яна не ідзе. Фактычна можна сказаць, што яна здарылася. Прыкладна да 2018 года. А з таго часу мы гэтую структуру і закансервавалі. І што самае цікавае, што ўсё, што здарылася пасля 2020 года, сур'ёзна не памяняла гэтай самай структуры. Хоць, здавалася б, як у нас там любяць казаць, санкцыі — час магчымасцяў, трэба было б там цяпер неяк напружыцца і пачаць сваімі сіламі нешта рабіць. Не».
У новым годзе новая сістэма цэнаўтварэння
«Ён (Аляксандр Лукашэнка — рэд.) прымудрыўся двойчы за кароткі перыяд праанансаваць стварэнне нейкага новага механізму [цэнаўтварэння]. Гэта, уласна, было адкрыццё новых станцый метро ... 30 снежня. <...> І там раптам загаварыў <...>. Чаму загаварыў? Таму што тут у яго [старшыня Менгарвыканкаму Уладзімір] Кухараў стаіць — кіраўніцтва гораду. <...> І ў сувязі з гэтым, як кажа яго (Аляксандра Лукашэнкі — рэд.) прэс-служба, ён распавёў, што ў пачатку студзеня плануецца правесці нараду з урадам па выпрацоўцы справядлівага цэнаўтварэння.
І далей: "Павінна быць справядлівая формула цэнаўтварэння ў Беларусі". То бок не формула справядлівага цэнаўтварэння, а справядлівая формула цэнаўтварэння. Справядлівая формула справядлівай цаны. "Не трэба на водкуп усё аддаваць". Ну, ён (Аляксандр Лукашэнка — рэд.) забыўся дадаць рынку ці камусьці там яшчэ. "Усё павінна быць пад кантролем". У прынцыпе, гэта не толькі да цэнаўтварэння дастасавальна.
І далей: "Людзі крыўдзіцца не павінны". Цэнаўтварэнне павінна справядлівае быць.
"Таму разам з бізнесам сядайце і выпрацоўвайце. У першых чыслах студзеня паведаміце". Гэта было 30 [снежня]. І 3 студзеня ён зноў пра гэта ўспомніў. Гэта была сустрэча з яго даверанымі асобамі. І тут, між іншым, стала зразумела, што наступны год будзе няпростым. Ну, гэта стандартна. І далей: "Урад завяршае працу над формулай справядлівасці ў цэнаўтварэнні. <...> Калі ўрад не здольны гэта зрабіць, значыць, будзе рабіць іншы ўрад"».
Варыянты без варыянтаў
«У эфіры тэлебачання міністр гандлю і, чамусьці, антыманапольнага рэгулявання [Аляксей] Багданаў заявіў: "У нас на сёння падрыхтаваныя і ў распрацоўцы знаходзяцца тры варыянты трансфармацыі пастановы 713-й: ад найбольш жорсткага да больш, так бы мовіць, ліберальнага".
Гэта мне нагадвае мульцік майго дзяцінства, памятаеш "80 дзён вакол свету"? "Ці ёсць у вас план, містэр Фікс? О! У мяне ёсць тры планы". І ў студзені 2025 года ўрад збіраецца правесці нараду. Ну, сапраўды, па дзяржрэгуляванні коштаў. І выбраць нейкі адзін з варыянтаў яго карэкціроўкі або адначасова некалькі. <...> Тры варыянты — і мы прымем альбо адзін, альбо ўсё. Гэта значыць тое, што няма ў іх ніякіх варыянтаў».