Пасля таго як БРЦ паведаміў аб пераходзе на прыём канфідэнцыйных паведамленняў у асабістыя паведамленні свайго Telegram-каналу і закрыцці чат-бота, праз які вы пісалі нам раней, беларускія дзяржаўныя СМІ працягнулі сцвярджаць, што мы зрабілі гэта нібыта з-за ўзлому чат-бота беларускімі спецслужбамі.
У чацвер, 2 красавіка, адзін з дзяржканалаў паказаў скрыншоты з нібыта нашага ўзламанага чат-бота. Гэтыя скрыншоты – фэйкавыя. Пасля дадатковай унутранай праверкі ў нас няма падстаў меркаваць, што наш чат-бот узламалі.
Пры гэтым, рэкамендуем звярнуць увагу на наступную рызыку: у Telegram існуе клон нашага чат-бота, які, магчыма, адмініструюць спецслужбы: @NovajaZiamlaBot. ГЭТЫ БОТ ФЭЙКАВЫ!
Калі вы пісалі туды, вам могуць пагражаць рэпрэсіўныя захады з боку беларускіх уладаў. Кансультацыю па магчымых далейшых дзеяннях можна атрымаць у службе эвакуацыі BySol.
Калі вы пісалі ў сапраўдны чат-бот БРЦ – @NovajaZiamla_bot – або пераходзілі на яго па спасылцы з нашага Telegram-каналу, то на дадзены момант у нас няма падстаў меркаваць, што для вас зʼявіліся дадатковыя рызыкі.
Праверка заяваў, што беларускія спецслужбы ўзламалі наш сайт, патрабуе больш часу для поўнага аналізу. Папярэдняя праверка не выявіла істотных дадатковых рызыкаў і ў гэтым пытанні. Вялікая верагоднасць, што гэта – таксама фэйк.