Навіны

12 чэрвеня 2023

Выдаткі беларусаў на медыцыну дасягнулі гістарычнага максімуму. БРЦ высветліў, колькі і на што выдаткоўваюць беларусы

БРЦ высветліў, колькі беларусы трацяць грошы на медыцыну, харчаванне, адукацыю, інфармацыю і адзенне.

Доля выдаткаў беларускіх хатніх гаспадарак на ахову здароўя ў агульным абʼёме спажывецкіх выдаткаў расце з 1995 года. Пра гэта сведчаць звесткі Белстату, якія прааналізаваў БРЦ.
беларусь медыцына
Крыніца: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

Па выніках 2022 года гэты паказнік вырас да рэкордных 6,3% – амаль на два працэнтныя пункты ў параўнанні з 2019-м і на тры – у параўнанні з 2010-м. Да 2008 года доля выдаткаў беларусаў на ахову здароўя вагалася ў межах 2,7% -3,1%, а ў мінулым стагоддзі была ніжэйшай за 2%.

Доля выдаткаў на ахову здароўя працягнула расці і ў гэтым годзе – да 6, 7% у першым квартале. Гэта адзін з двух паказнікаў у расходах хатніх гаспадарак, якія стабільна растуць апошнія пяць гадоў. Другі – узровень выдаткаў на інфармацыю і сувязь, гэта значыць на мабільную сувязь і інтэрнэт, а таксама тэлекамунікацыйнае абсталяванне (да 2021 гэты паказнік зваўся проста «сувязь»). Расходы тут выраслі з 6,3% у 2019 годзе да 7,6% у 2022 годзе.

Самая вялікая частка выдаткаў беларусаў – харчаванне. Па выніках 2022 года, на ежу хатнія гаспадаркі выдаткоўвалі 39, 7% сваіх бюджэтаў. У 2023-м гэты паказнік ужо вырас да 40,4%. На жыллё прыпадае дзясятая частка выдаткаў, на адзенне – 6, 5%, на адукацыю – 1, 5%. Гэта самы сціплы артыкул выдаткаў для беларускіх хатніх гаспадарак.

Іншыя Навіны