Састаў затрымалі 10 лютага. Цяпер з затрыманым грузам разбіраецца пракуратура.

Затрыманы састаў паказалі журналістам, у тым ліку нашаму расследавальніку Аляксандру Ярашэвічу і калегу па OCCRP Шарунасу Чарняўскасу з расследавальніцкага выдання Siena.

Груз з карбамідам коштам 320 тысяч еўраў накіроўваўся ў Дубай з перагрузкай у Клайпедскім порце. Пастаўшчык угнаенняў – беларуская кампанія «Тэхнаспецтрэйдзінг». Мы расказвалі пра яе ў нашым нядаўнім расследаванні. Як мы высветлілі разам з калегамі з літоўскага цэнтра Siena, «Тэхнаспецтрэйдзінг» выкарыстоўваецца як пракладка для пастаўкі карбаміду з «Горадні Азота» для абыходу санкцый. Беларускі вытворца азотных угнаенняў патрапіў пад еўрапейскія абмежаванні за рэпрэсіі ў дачыненні да работнікаў, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту і забастоўках у 2020 годзе.

Састаў затрымалі 10 лютага. Цяпер з затрыманым грузам разбіраецца мясцовая пракуратура, а Літоўская чыгунка абяцае ўзмацніць праверку пастаўшчыкоў з Беларусі.

Іншыя Навіны