Бенефіцыярам адной з фірмаў, якая дапамагае «Гродна Азоту» абыходзіць санкцыі, зʼяўляецца ўкраінскі бізнесмен.

Прадукцыю беларускага падсанкцыйнага заводу «Гродна Азот» транспартуюць у ЕЗ пад выглядам прадукцыі ўзбекскага прадпрыемства. У адной са схем удзельнічаюць кампаніі, звязаныя з украінскім бізнесменам. У новым расследаванні БРЦ раскрые шлях айчыннага карбаміду ад гродзенскіх цэхаў да еўрапейскіх спажыўцоў і пакажа, хто і як дапамагае ўтаіць яго паходжанне.

У снежні 2021 года «Гродна Азот» патрапіў пад санкцыі Еўразвяза за звальненні супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Аднак, нягледзячы на абмежаванні, яго прадукцыя пападае на еўрапейскі рынак.

Краіны ЕЗ адкрыта купляюць угнаенні з Беларусі. Паводле звестак Еўрастата, за шэсць месяцаў гэтага года туды імпартавалі больш за 7,8 тыс. тон беларускага карбаміду на суму €3,7 млн. Колькі ў гэтай статыстыцы прадукцыі падсанкцыйнага «Гродна Азота», дадзеных у нас няма. Але прадпрыемства, як сцвярджаюць былыя работнікі заводу з ініцыятывы «Рабочы Рух», адзінае ў краіне вырабляе карбамід.

Пра тое, што «Гродна Азот» прадае сваю прадукцыю ў ЕЗ праз падстаўныя фірмы мы пісалі ў лютаўскім расследаванні. У пачатку 2023 года актывісты «Рабочага Руху» заблакавалі фуры, якія везлі карбамід з гэтага прадпрыемства ў Еўразвяз. Пасля доўгіх разбіральніцтваў літоўская мытня перастала прапускаць карбамід з Беларусі.

Аднак узніклі новыя абыходныя шляхі. БРЦ знайшоў сувязь паміж увядзеннем санкцый супраць беларускага прадпрыемства і ростам экспарту ўзбекскага карбаміду ў ЕЗ – паступова ён дасягнуў абʼёмаў паставак з Беларусі да ўвядзення абмежаванняў. Але толькі на паперы. Мы высветлілі, што карбамід з Узбекістана мае беларускае паходжанне.

Таксама расследавальнікі БРЦ знайшлі ўкраінскі след. Бенефіцыярам адной з фірмаў, якая дапамагае «Гродна Азоту» абыходзіць санкцыі, зʼяўляецца ўкраінскі бізнесмен.

Каб даведацца падрабязнасці, глядзіце прэмʼеру новага расследавання на ютуб-канале БРЦ 27 верасня ў 17:30 па Менску і чытайце на нашым сайце ў раздзеле «Расследаванні».

Іншыя Навіны

«Наносіць шкоду рэпутацыі Швейцарыі». Праваабаронцы Libereco просяць пазбавіць статусу ганаровага консула Беларусі — пасля выхаду расследавання БРЦ

Навіны

«Наносіць шкоду рэпутацыі Швейцарыі». Праваабаронцы Libereco просяць пазбавіць статусу ганаровага консула Беларусі — пасля выхаду расследавання БРЦ

Libereco называе Беелера «вядомым прапагандыстам тэорый змовы і верным прыхільнікам беларускага дыктатара Лукашэнкі».

02/02 Чытаць