Лукашэнка пераконвае моладзь у сваёй праваце
«У мінулую пятніцу [27 верасня] Лукашэнка працягнуў гастролі сярод студэнтаў. І ў гэты раз прыйшоў <...> да айцішнікаў у БДУІР. У яго ўяўленні — практычна да класавага ворагу. Таму рэктар ВНУ яшчэ ў фае паспяшаўся расказаць Лукашэнку, што гэта правільныя айцішнікі, "у адукацыі якіх ключавое месца [займае] ідэалагічная [праца] шляхам працоўнага і спартыўнага выхавання, а таксама ўзаемадзеяння з органамі ўлады".
Чаму наогул столькі намаганняў ідзе на ідэалагічную апрацоўку моладзі? Таму што ўлада ведае, што моладзь, у вузкім сэнсе слова, і, як яны кажуць, "думаючыя катэгорыі насельніцтва" ёю страчаныя.
Ён [Аляксандр Лукашэнка] па-ранейшаму верыць, нават насуперак аб'ектыўным сведчанням адваротнага, у сваю суперздольнасць пераканаць у сваёй праваце каго заўгодна».
Пра пастаноўку брытанскіх спецслужбаў у Бучы і захоп Чарнобыльскай АЭС
«"У аснове павінна ляжаць праўда", — кажа Лукашэнка. А з іх боку — адно суцэльнае ЦІПсА (Цэнтр інфармацыйна-псіхалагічных аперацый Украіны — рэд.). "Гэта катастрофа! Хлусяць напрапалую".
Але што ён прыводзіць у якасці прыкладаў? Яго выведка ўстанавіла, што ваенныя злачынствы расейскіх войскаў у Бучы — гэта пастаноўка брытанскіх спецслужбаў. Выкрыццё зверстваў польскіх памежнікаў, якія забіваюць уцекачоў і перакідаюць трупы праз мяжу. І з апошняга — абвяржэнне ўкідаў украінскіх медыяў пра тое, што Лукашэнка збіраецца захапіць Чарнобыльскую АЭС.
То бок, гэта выкрыццё фэйка, які сам жа і прыдумаў, як з Чарнобылем. Абурэнне крызісам на мяжы, які сам жа стварыў. Ну а з Бучай мне складаней уявіць сабе які-небудзь іншы прыклад больш абуральнай хлусні. Не было больш старанна расследаванага выпадку расейскіх ваенных злачынстваў з дапамогай The New York Times, Associated Press і ААН, якія змаглі ўсталяваць нават злачынцаў — вайскоўцаў, якія тэлефанавалі ў Расею з тэлефонаў забітых імі мірных жыхароў.
Гэта значыць Лукашэнка сам, сваімі ж рукамі разбурае мэсэджы сваёй жа ўласнай прапаганды. Немагчыма выдаваць сябе змагаром за праўду з дапамогай такой жа абуральнай хлусні».
Пра нянавісць да спякоты і думкі пра вечнае
«Цяжка яго амалоджваць, калі сам Лукашэнка скардзіцца, якімі стомнымі для яго сталі замежныя візіты. "Напэўна, самай экстрэмальнай была камандзіроўка летась, калі мы ў Кітай, а потым нам у Афрыку давялося ляцець. <...> Я чалавек паўночны. Я ненавіджу спякоту наогул. Гэтыя дні для мяне былі выпрабаваннем". <...> Нядзіўна, што ў такім старэчым узросце Лукашэнка пачынаюць адольваць думкі пра вечнае. Але не ў тым сэнсе, у якім вы падумалі. Я, кажа, "баюся, каб гэты штучны інтэлект не прывёў да таго, што мы ў палоне ў яго будзем". Мяне вось — фізіка — таксама вельмі хвалюе і насцярожвае цеплавая смерць сусвету. Сусвет памірае, ды і я нешта сябе не вельмі добра адчуваю».
Электаральная гісторыя Беларусі ў трох частках
«Лукашэнка ўнутры сябе праводзіць кастынг. Менавіта таму ён аддае перавагу называць будучую падзею не выбарамі, калі выбар робіць народ, а электаральнай кампаніяй, калі выбар робіць ён сам.
Такая вось электаральная гісторыя Беларусі ў трох частках. Спачатку былі [выбары] прэзідэнта. Потым былі выбары Лукашэнкі. А цяпер адбываецца выбар Лукашэнкі».
Кандыдат на кастынг з выклікам цытуе кнігі
«Выступ новаспечанага міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова на 79 сесіі Генеральнай асамблеі ААН. Я не магу яго праінтэрпрэтаваць інакш, як спробу пазіцыянаваць сябе ў якасці яшчэ аднаго з магчымых кандыдатаў на кастынг. Памятаеце, мы казалі, як павінна выглядаць праграма крутога пераемніка Лукашэнкі? Пры мне будзе гэтак жа як раней, толькі крыху лепш.
Як жа Рыжанкоў дэманструе сваю ўнікальную гандлёвую прапанову? У сваёй прамове ён у трох абзацах запар ... Саша, я не хацеў гэтага казаць, ён цытаваў ... кнігі!
Чыноўнік абуральна дэманструе, што ён можа не толькі чытаць кнігі, але і цытаваць іх. Напэўна, уважліва глядзеў папярэднія выпускі нашай праграмы».