Пра нашы пелеты і вашы мясцовыя віды паліва
«Давайце ў кожным раёне пабудуем пелетны завод. І будзем з трэсак пелеты рабіць. Багацець будзем.
Выступаў на паседжанні калегіі па падвядзенні вынікаў 2024 года дырэктар Дэпартаменту па энергаэфектыўнасці Віталь Крэцкі. І там было даволі адважнае выступленне. Краіна на сёння валодае вялікімі магутнасцямі па вытворчасці пелет. Ну, сапраўды. Мы нават здольныя партнёрам па ШАС у энергетыцы свае пелеты прадаваць.
"Новым партнёрам, — кажа [Крэцкі], — мы прапанавалі развіваць сумесныя інвестыцыйныя праекты па будаўніцтве энергакрыніц на мясцовых відах паліва". Ну, выдатна гучыць, добрая ідэя. "Мы таксама ўнеслі прапанову па экспарце нашых паслуг праектавання і будаўніцтва кацельняў на тэрыторыі гэтых дзяржаў..." Окей, нармальная ідэя. “...у тым ліку на базе нашага паліва, я маю на ўвазе драўняныя паліўныя гранулы". Пачакайце, вы толькі што казалі пра энергакрыніцы на мясцовых відах паліва! Але вы прапануеце ім пабудаваць катлы, якія будуць працаваць на вашых гранулах. Дык дзе тут мясцовыя віды паліва? Каго вы дурыце?
І, нарэшце, мне падабаецца гэты загаловак на БелТА: "Ці патрэбна Беларусі другая АЭС? Пацікавіліся меркаваннем эксперта".
"Я, — кажа [Крэцкі], — лічу, што да ацэнкі мэтазгоднасці ўзвядзення другой атамнай станцыі ці трэцяга энергаблока трэба падыходзіць комплексна. Варта ўжо цяпер вызначыцца і рыхтаваць базу для выкарыстання выпрацоўваемай пазней электраэнергіі". То бок, чалавек дазваляе сабе сказаць, што, перш чым будаваць АЭС, трэба было б падумаць, куды мы гэтую электраэнергію дзяваць будзем».
А што з бульбай?
«Пра бульбу наогул гісторыя вельмі простая. У нас цяпер прыкладна так працуе навінавы цыкл у эканоміцы: спачатку вось гэтыя самыя "плявузгаючыя" [языкамі] папярэджваюць: хлопцы, у вас там праблема расце. Прычым яны ж гэтыя высновы робяць адкуль? Проста назіраючы і слухаючы людзей. Напрыклад, самі фермеры, якія займаліся бульбай, яшчэ да сезону 2024 года [казалі], што мы ў 2023-м вырабілі яе дафіга. У выніку цана была настолькі нізкая, што яна (бульба — рэд.) у нас засталася гніць.
Размова ішла: літаральна, падніміце на 20–30 капеек больш [цану] і ў нас зусім іншая эканоміка была б. Ну, окей, калі вы гэтага не зрабілі, яны вырашылі, значыць мы столькі рабіць не будзем. Хлопцы, у вас будзе дэфіцыт, пра гэта папярэджвалі…
І [прэм'ер-міністр Раман] Галоўчанка распавядаў, што там закладзена, там перазакладзена ва ўсе гэтыя сховішчы і чаго толькі няма. А потым: "Ой, а што здарылася? А чаму бульба вырасла ў кошце на 40% за год?" За два месяцы першыя гэтага года — яшчэ на 10%. <...> Гэта наўпрост прадбачаныя наступствы…
Чаму гаворка ідзе менавіта пра бульбу? Таму што ільвіную долю бульбы ў краіне вырабляюць альбо асабістыя падворкі, альбо фермерскія гаспадаркі. То бок тыя, якія, што называецца, вельмі хутка рэагуюць. Вы ў 2022 годзе ўводзіце сваё рэгуляванне, у 2023 годзе фермеры атрымліваюць урок. І ў 2024 годзе робяць з гэтага высновы».
Няма грошай — ідзі працуй
«Пачынаецца нарада. Ён (Аляксандр Лукашэнка — рэд.) кажа: я прасіў распрацаваць справядлівую формулу справядлівага кошту, а вы чагосьці нейкую бздуру мне тут прынеслі. <...> Кажа, быў створаны комплексны дакумент, як лічаць ва ўрадзе. Я даўно не бачыў гэтак ашаламляльныя адрозненні, калі ён чытае па паперцы, і тое, што ён пачынае гаварыць ад сябе: "Калі б сапраўды ён быў комплексным, то не было б скаргаў з боку вытворцаў, прадаўцоў і іншых". Маўляў, чагосьці неяк хрэнова вы гэта ўсё зрабілі, аказваецца. Ну, а скардзіцца хто, кажа ён: “Калі ў цябе сёння няма грошай для таго, каб нешта купіць (а кошты ў нас самыя нізкія ў свеце, яны, можа быць, не задавальняюць усіх, але гэта самыя нізкія цэны ў свеце), то ідзі працуй. Ідзі на другую, на трэцюю працу". Ну і далей на сябе ў люстэрка паглядзі, ці можаш ты даваць вынік.
Хочацца задаць пытанне: а што гэта за такія заробкі, якія не дазваляюць існаваць чалавеку? Таму што пытанне ж не ў самых нізкіх коштах у свеце, а пытанне кошту жыцця. Яны могуць быць у вас самыя нізкія. Але калі ў вас яшчэ і самыя нізкія заробкі ў свеце, то людзі, уласна кажучы, будуць паміраць з голаду».
Адзін Снапкоў — тры пункты гледжання
«І тут пачынаецца... "Паўпуда прынеслі дакументаў". Там вось такі пачачак. Паўпуда! "Я іх усё перачытаў", — [сказаў Аляксандр Лукашэнка]. Хочацца ўключыць унутранага Станіслаўскага — не веру! Таму што літаральна праз некалькі хвілін пасля гэтага ён звяртаецца да старшыні КДК і кажа: ты мне напісаў 25 старонак, у мяне няма часу гэта чытаць. А вось паўпуда — пяць дакументаў падшытых, ён прачытаў. Дзесьці хтосьці ўрот (хлусіць — рэд.). "Чытаю адзін дакумент: ой, як добра ў нас! Чытаю другі дакумент: зусім дрэнна ў сувязі з рэгуляваннем коштаў. Трэці дакумент абвяргае ўсе папярэднія. Я пачынаю глядзець: цікава, а хто ж гэта? Мабыць, розныя ведамствы мне накіравалі дакументы. Адкрываю — [першы віцэ-прэм'ер] Н. Г. Снапкоў".
Ну, то бок, ён кажа, Снапкоў напісаў яму ўсе розныя тры пункты гледжання».