Эканоміка з Чалым

24 кастрычніка

Што шакавала беларускую эканоміку і чаму ў нашай сістэмы рэгулявання коштаў няма аналагаў ва ўсім свеце

Сяргей Чалы і Вольга Лойка абмеркавалі зніжэнне тэмпаў росту ВУП.

ВУП падае, даходы насельніцтва ідуць уніз. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў дапамагаць толькі тым шматдзетным сем'ям, якім дапамога патрэбная. Што гэта значыць і як адаб'ецца на нашым дабрабыце, эканамічны эксперт Сяргей Чалы і журналістка Вольга Лойка абмеркавалі ў шоў «Чалы: Эканоміка». Публікуем урыўкі гутаркі.
Змест
00:48 Тэмпы росту эканомікі запавольваюцца
01:58 Удасканаленне сацыяльнай падтрымкі насельніцтва
04:16 Падтрыманне шматдзетных сем'яў
10:00 Лукашэнка ў Валожыне
14:00 Інавацыі і Беларусь

Перавал праз пік: ВУП зніжаецца, даходы — таксама

«Ужо другі месяц, як тэмпы росту [ВУП] памяншаюцца. Шматкроць казалі пра тое, што да 4% год да года, а можа, нават і ніжэй, ён спусціцца з топаў, калі было 5,5% амаль. Вось ён цяпер ужо 4,5%, быў 4,9% у жніўні — гэта эфект высокай базы, звязанай з тым, што стымуляванне адбывалася [ўсю] другую палову мінулага года. 

За кошт чаго гэта ўсё дасягаецца? Рознічны таваразварот, вядома ж, амаль 12% — у плюсе. То бок, усё гэта ўнутраны попыт, які падганяецца рэальнымі грашовымі даходамі насельніцтва, якія [за] студзень–жнівень плюс 9,7%. І гэта таксама запаволенне. Мы памятаем, што ў жніўні ў нас было нават у намінальным выразе невялікае зніжэнне. І калі раней тэмпы росту былі амаль 10% (па-мойму, 9,9%), то цяпер — гэта 9,7%. Не так шмат. Але гэта, увогуле, мы назіраем вось гэты самы перавал праз пік».

Пра працуючых пенсіянераў і магчымасці, якія трэба даць

«Натуральна, для таго, каб людзі працавалі, павінны быць створаныя нармальныя ўмовы — нечакана высветлілася на 30-м годзе кіравання. "Ну, і запатрабаванасць на рынку працы, як вядома, вельмі вялікая", — адзначыў Лукашэнка. І вось гэта з'яўляецца ключавой фразай. 

Таму што, калі мы ўзгадаем, колькі мы разбіралі гэтае знакамітае рашэнне "першага", дзе распавядаюць нам пра тое, як удала выратаваныя ўсе заводы: нідзе нічога не гаворыцца пра фінансавыя вынікі. Затое з гонарам бяруць інтэрв'ю ў заслужаных пенсіянераў, якія распавядаюць: “Што гэта я на пенсію пайду? Тут жа працаваць трэба!”

А праблема ж была ў чым? Што яны [ўрад] ж у свой час увялі абмежаванні па атрыманні пенсіі ў залежнасці ад аплаты працы. Калі пенсіянер працуе, ён атрымлівае не ўсю пенсію. І часцяком гэта <...> сотні рублёў выходзіць страта. А для пенсіянера гэта, відавочна, немалая сума.

[Аляксандр Лукашэнка] кажа: "Што тут дрэннага? Калі чалавек жадае, трэба даць яму такую магчымасць працаваць". Сапраўды, вось што перашкаджала раней пра гэта падумаць?»

Верталётныя грошы для шматдзетных і вынікі падтрымкі

«Ну і, нарэшце, шматдзетныя. Чаму Лукашэнка ўзгадаў пра гэта? Не таму, што гэта адна з яго выбарчых груп. Мы працягнем аказваць падтрымку, але падыход павінен быць дыферэнцыяваны. <...> Важна, каб дапамога была адрасная, трапляла таму, хто ў ёй на самай справе мае патрэбу. І вось пачынаецца, [цытуючы Аляксандра Лукашэнку]: "Нам трэба акуратна дзейнічаць і глядзець, што нам трэба, што не трэба". Ну, не паспрачаешся. А галоўнае, можам ці не можам. Ну, неяк не падобна гэта на выбарчую кампанію. [Лукашэнка кажа:] "Верталётных грошай быць не павінна". А, можна падумаць, былі. 

І далей: "Шмат яшчэ сем'яў, якім наогул у рукі нельга даваць грошы. Таму што грошай за двое сутак не застанецца. Знікаюць, прапіваюцца". Шчыра кажучы, трэба арганізаваць кантроль за пэўнымі сем'ямі. "Мы павінны падтрымліваць тых, каго трэба падтрымліваць". А тых, каго адпаведна не трэба, тых не трэба падтрымліваць».

Знешнія шокі і ўнікальная сістэма рэгулявання, якая нікому не патрэбна

«[Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей] Багданаў абвясціў <...>, што ў нас сістэма рэгулявання [цэн] няпростая, такой ў свеце больш няма. Гэта да пытання пра тое, што амаль усё, што можна ў Беларусі сустрэць, якое суправаджаецца словамі "унікальна, аналагаў няма", — амаль з верагоднасцю 99% азначае, нікому і не трэба больш у свеце, акрамя нас. <...>

Распавёў, як складана вам будзе з гэтай сістэмы з'ехаць: “Мы выдатна разумеем, такая жорсткая сістэма мер носіць часовы характар. Яна была выкліканая знешнімі шокамі, якія здарыліся ў 2022 годзе". 

Дакладней так: калі называць шокамі 2022 года вашу рэакцыю на гэтыя шокі. То бок вось гэтая спроба стымуляваць эканоміку шляхам стымулявання ўнутранага попыту — інвестыцыйнага і спажывецкага. Ураду было неабходна рэагаваць, каб стрымаць інфляцыйныя працэсы, якія адкуль узяліся? 

Уласна, ад вас жа, ад вашых дзеянняў гэтыя інфляцыйныя працэсы і ўзяліся. "Але мы не можам стаяць на месцы, часткова стрымліваць эканамічны рост". Опа! Сапраўды?! Мы ж толькі што былі ўпэўненыя, што яна [сістэма рэгулявання] давяла сваю эфектыўнасць».