Эканаміст Дзмітрый Крук у размове з БРЦ назваў рост паралельнага імпарту адной з прычынаў тэндэнцыі.

У першым квартале 2023 года кошт закупаў імпартных спажывецкіх тавараў вырас на 64,9% адносна аналагічнага перыяду ў 2022 годзе. Гэта рэкордны рост як мінімум за апошнія 10 гадоў, высветліў БРЦ, вывучыўшы справаздачы Нацбанку.

Тэндэнцыя намецілася ў пачатку года – ужо ў студзені паказнік склаў 53,6%. Расце і фізічны абʼём імпарту: у студзені на 28,3% да аналагічнага перыяду мінулага года, а да сакавіка – на 33,9%.

За тры месяцы значна вырасла і доля спажывецкіх тавараў у таварным імпарце. За першы квартал 2023-га адносна студзеня-сакавіка мінулага года паказнік з 21% падскочыў да 29, 9%, гэта значыць амаль на дзевяць працэнтных пунктаў, што таксама рэкорд мінімум за апошнія 10 гадоў.

Збольшага такую тэндэнцыю можна растлумачыць тым, што беларускія ўлады ў пачатку студзеня 2023 года ўзаконілі паралельны імпарт – увоз замежных тавараў без дазволу праваўладальніка. Легалізацыя «шэрага» імпарту стала адказам на забарону ўвозу прадукцыі многіх кампаній у Беларусь і Расею з-за вайны з Украінай.

Эканаміст Дзмітрый Крук у размове з БРЦ таксама назваў узмацненне паралельнага імпарту адной з прычынаў тэндэнцыі. Акрамя таго, паводле эксперта, на рост кошту імпарту тавараў аказалі ўплыў эфект нізкай базы мінулага года і аднаўленне спажывання ў Беларусі.

«Рост фізічнага абʼёму імпарту спажывецкіх тавараў з пачатку гэтага года адбываецца з-за аднаўлення спажывання ўнутры краіны (на фоне росту даходаў), перанакіравання часткі гэтага імпарту ў Расею (рэакцыя на санкцыі), інтэнсіфікацыі шэрага імпарту і эфекту статыстычнай базы, бо з канца лютага мінулага года пачаўся маштабны шок і спажыванне стала скарачацца», – сказаў Крук, падкрэсліўшы, што гаворка ідзе аб параўнанні росту трэнду ў гэтым годзе з падзеннем летась.

Рост агульнага кошту імпартаваных спажывецкіх тавараў Крук растлумачыў і яшчэ адным фактарам – агульнасусветнай дынамікай росту цэн на прадукты харчавання і іншыя тавары.

Іншыя Навіны

«Наносіць шкоду рэпутацыі Швейцарыі». Праваабаронцы Libereco просяць пазбавіць статусу ганаровага консула Беларусі — пасля выхаду расследавання БРЦ
Навіны

«Наносіць шкоду рэпутацыі Швейцарыі». Праваабаронцы Libereco просяць пазбавіць статусу ганаровага консула Беларусі — пасля выхаду расследавання БРЦ

Libereco называе Беелера «вядомым прапагандыстам тэорый змовы і верным прыхільнікам беларускага дыктатара Лукашэнкі».

02 лютага 2024 Чытаць
«Пачыналі пісаць як фантастыку, зрабілі нешта практычна дакументальнае». Стваральнікі серыялу «Працэсы» ў гасцях у Чалага
Навіны

«Пачыналі пісаць як фантастыку, зрабілі нешта практычна дакументальнае». Стваральнікі серыялу «Працэсы» ў гасцях у Чалага

Сяргей Чалы пагутарыў з шоўранерамі праекту «Працэсы» Андрэем Кашперскім і Міхаілам Зуем пра серыял на літару П, гульнявое кіно і жыццё без фізічнай Беларусі.

24 студзеня 2024 Чытаць