Мяркуючы па дакументах, гаворка ідзе пра паўнавартасны цір агульнай плошчай амаль дзве тысячы квадратных метраў. У СІЗА сярод іншага размесцяць восем стоек з гільзаадбівальнай сеткай, брустверы і куляўлоўнікі. Таксама ў тэхнічным заданні пазначаны два камплекты мішэняў, у тым ліку «Зорка», «Дуэльнае дрэва», «Ківач» і іншыя.
Акрамя гэтага ў СІЗА збудуюць інтэрактыўны лазерны цір. У пераліку патрабаванага абсталявання пазначаны праектар, лазерны пісталет Макарава, лазерны аўтамат Калашнікава і іншае абсталяванне.
Для чаго ізалятару спатрэбіўся цір, у аўкцыённай дакументацыі не ўдакладняецца. Пра тое, што ў беларускіх СІЗА размяшчаюць (ці плануюць размяшчаць) ціры, раней публічна не паведамлялася.
Новае СІЗА будуюць больш за дзесяць гадоў, праект запусцілі яшчэ ў 2010 годзе. Згодна з указам Лукашэнкі ад 2021 года, абʼект павінны здаць сёлета. Першапачаткова меркавалася, што абʼект здадуць да 2015 года, але тэрміны неаднаразова пасоўвалі. Папярэдні раз іх пераносілі ў 2018 годзе – тады планавалася скончыць будоўлю ў 2022-м.
Іншыя Навіны
Факты, каментары
Лукашэнка сустракаецца з Пуціным і расейскімі чыноўнікамі часцей, чым праводзіць сустрэчы па беларускіх тэмах
Падчас адкрытай часткі нефармальнага абеду палітыкі абмеркавалі размяшчэнне расейскай тактычнай ядравай зброі ў Беларусі.
Факты, каментары
Колькасць больніцаў у Беларусі знізілася да гістарычнага мінімуму. Мацней за ўсё пацярпела Магілёўская вобласць
Разбіраемся, наколькі складаней у Беларусі стала легчы ў лякарню.
Факты, каментары
За год колькасць СМІ ў Беларусі скарацілася ў паўтара раза. БРЦ даведаўся, колькі засталося дзяржаўных і незалежных медыяў
БРЦ вывучыў статыстыку міністэрства інфармацыі і даведаўся, колькі засталося дзяржаўных і незалежных медыяў.