Затрыманні, паводле інфармацыі БРЦ, пачаліся яшчэ на мінулым тыдні. Яны прайшлі не толькі ў Менску, але і ў Гомлі. Некаторых спецыялістаў пасля допытаў адпусцілі, некаторых пакінулі пад вартай. Колькі ўсяго асобаў было затрымана, невядома, пішуць «Белыя халаты». Паводле інфармацыі Беларускага расследавальніцкага цэнтру, атрыманай ад псіхатэрапеўтаў, некаторых затрыманых спецыялістаў маглі змясціць у СІЗА КДБ.
Прычына «рэйду» на псіхатэрапеўтаў і псіхіятраў невядомая. Але апытаныя БРЦ беларускія спецыялісты называюць дзве магчымыя прычыны затрыманняў. Адна – затрымліваюць тых спецыялістаў, хто займаўся валанцёрстам у 2020-м годзе, другая – сувязь з псіхатэрапеўткай Яўгеніяй Тачыцкай, якая зараз, паводле звестак беларускіх аператыўнікаў, працуе ў Польшчы. У Беларусі Тачыцкая была ў Рэспубліканскім грамадскім абʼяднанні «Таварыства псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў Гештальт-падыход». Яе імя супрацоўнікі КДБ нядаўна згадвалі ў сувязі з «тэрактам у Мачулішчах» у сюжэце дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1». Паводле звестак аператыўнікаў, Тачыцкая дапамагала ўкраінцу Мікалаю Швяцу, які падазраецца ў падрыве расейскага самалёта А-50 у Мачулішчах, «залегчы на дно» у катэджы пад Менскам. Нібыта Лапацін, нейкі сябар Тачыцкай, адвёз Швяца ў дом у садовым таварыстве Бярозавы Гай – 1 Бараўлянскага сельсавету, дзе яго пазней і затрымалі спецслужбы.
Падчас допытаў ад спецыялістаў патрабуюць парушыць закон аб медычнай таямніцы і дакладваць аб «нядобранадзейных» пацыентах, якія прыходзілі да іх на прыём, пішуць «Белыя халаты».
Беларускі расследавальніцкі цэнтр звярнуўся па каментар да Яўгеніі Тачыцкай, але аператыўна атрымаць яго не ўдалося. Ён будзе апублікаваны, як толькі мы яго атрымаем.
Іншыя Навіны
Факты, каментары
«Літва адчувае сябе ўразлівай». Чаму Літва вырашыла не выдаваць беларусам візы і ВНЖ і што з гэтым рабіць?
Офіс Святланы Ціханоўскай лічыць, што падобныя абмежаванні неабходна ўводзіць не па прыкмеце пашпарта, а па прыкмеце супрацы з рэжымам Лукашэнкі.
Факты, каментары
«Руская балонка», свабода слова, Украіна і санкцыі. Галоўныя тэзісы з калонак Ціханоўскай для заходніх медыяў
Пакуль Лукашэнка застаецца адданым Пуціну, пакутваць ад гэтага будуць не толькі беларусы, але і ўкраінцы, лічыць Ціханоўская.
Факты, каментары
Урад Вялікай Брытаніі патрабуе ўзмацніць санкцыі на аднатыпныя групы тавараў з Беларусі і Расеі
Кампаніі прысвойваюць таварам «наўмысна няправільныя» коды прадукцыі.