Згодна з афіцыйнай біяграфіяй, Лукашэнка нарадзіўся 30 жніўня 1954 года. Аднак каля 10 гадоў таму ён пачаў называць сваёй датай нараджэння 31 жніўня.

Апошнія некалькі гадоў на афіцыйным сайце і ў тэлеграм-канале Аляксандра Лукашэнкі 30 ці 31 жніўня зʼяўляліся паведамленні з пералікам кіраўнікоў дзяржаў і вядомых людзей, якія віншавалі яго з днём нараджэння. БРЦ паглядзеў, ад каго ён атрымаў віншаванні на 69-годдзе.

Згодна з афіцыйнай біяграфіяй, Лукашэнка нарадзіўся 30 жніўня 1954 года. Аднак каля 10 гадоў таму ён пачаў называць сваёй датай нараджэння 31 жніўня (у гэты дзень нарадзіўся яго малодшы сын Мікалай). Цяпер на афіцыйным сайце датай нараджэння Лукашэнкі зноў значыцца 30 жніўня.

Уладзімір Пуцін віншуе Лукашэнку з днём нараджэння кожны год. Гэты не стаў выключэннем. Таксама віншаванні накіраваў прэзідэнт Туркменістану Сердар Бердымухамедаў.

Традыцыйна Лукашэнка павіншаваў патрыярх Кірыл, а таксама губернатар Санкт-Пецярбургу Аляксандр Бяглоў.

Імёны астатніх віншавальнікаў сёлета ні афіцыйны сайт прэзідэнта, ні ягоны тэлеграм-канал не апублікавалі. Там сказана толькі, што «кіраўнікі замежных дзяржаў падчас асабістай камунікацыі, а таксама ў шматлікіх пасланнях цёпла павіншавалі прэзідэнта Беларусі з днём нараджэння».

Верагодна, сярод іх былі прэзідэнт Казахстану Касым-Жомарт Такаеў і першы прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў. З імі 30 жніўня Аляксандр Лукашэнка размаўляў па тэлефоне.

У мінулым годзе спіс тых, хто павіншаваў Лукашэнку, апублікавалі.

Сярод іх былі старшыня КНР, прэзідэнты Расеі, Егіпта, Таджыкістану, Венесуэлы, Кыргызстану, Казахстану, Туркменістану і прэмʼер-міністр Арменіі.

У 2021 годзе спіс віншавальнікаў быў большы. Акрамя пералічаных Лукашэнка атрымаў віншаванні ад кіраўніка Чачэніі, прэзідэнтаў Азербайджану, Арменіі і Узбекістану.

Годам раней акрамя спісу прэзідэнтаў дзесяці краін, якія павіншавалі Лукашэнку, СМІ апублікавалі імёны вядомых людзей, якія далучыліся да віншаванняў. Гэта старшыня Савету Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка, лідар КПРФ Генадзь Зюганаў, спартсменка Аліна Кабаева, мастак Нікас Сафронаў і іншыя.

Поўны спіс віншавальнікаў 2019 года БРЦ знайсці не ўдалося. Але вядома, што ў ім былі Уладзімір Пуцін і Дзмітрый Мядзведзеў, прэзідэнт Казахстану, кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

Іншыя Навіны

«Наносіць шкоду рэпутацыі Швейцарыі». Праваабаронцы Libereco просяць пазбавіць статусу ганаровага консула Беларусі — пасля выхаду расследавання БРЦ
Навіны

«Наносіць шкоду рэпутацыі Швейцарыі». Праваабаронцы Libereco просяць пазбавіць статусу ганаровага консула Беларусі — пасля выхаду расследавання БРЦ

Libereco называе Беелера «вядомым прапагандыстам тэорый змовы і верным прыхільнікам беларускага дыктатара Лукашэнкі».

02 лютага 2024 Чытаць
«Пачыналі пісаць як фантастыку, зрабілі нешта практычна дакументальнае». Стваральнікі серыялу «Працэсы» ў гасцях у Чалага
Навіны

«Пачыналі пісаць як фантастыку, зрабілі нешта практычна дакументальнае». Стваральнікі серыялу «Працэсы» ў гасцях у Чалага

Сяргей Чалы пагутарыў з шоўранерамі праекту «Працэсы» Андрэем Кашперскім і Міхаілам Зуем пра серыял на літару П, гульнявое кіно і жыццё без фізічнай Беларусі.

24 студзеня 2024 Чытаць