Пры гэтым на афіцыйным сайце мерапрыемства ў раздзеле «удзельнікі» пазначаны кампаніі толькі з Расеі і Кітая. Згадак Ірану на сайце няма ўвогуле. Пра тое, што Тэгеран прывёз у Менск сваё ўзбраенне, паведамлялі дзяржаўныя СМІ, але пазней выдалілі згадкі пра гэта. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал «Беларускі парадак».
Папярэднюю выставу ў 2021 годзе наведалі чатыры краіны, у 2019-м – рэкордныя дзевяць краін. Тады ў Менск свае экспазіцыі прывезлі нават прадстаўнікі Нямеччыны і Італіі. Удзельнікі з ЕЗ прыязджалі на MILEX і ў 2017 годзе.
За ўсю гісторыю правядзення мерапрыемства (з 2001 года) такое ж сціплае прадстаўніцтва ў выставы было толькі аднойчы – у 2007 годзе. Тады ўдзел у MILEX прынялі Расея, Швецыя і Украіна. Прадстаўнікі апошняй да 2019 года неаднаразова прыязджалі на выставу. Акрамя таго, раней у Менску выстаўляліся прадстаўнікі Японіі, Казахстану, Турцыі і нават ПАР.
Знізілася і колькасць краін, якія адправілі на выставу свае афіцыйныя дэлегацыі. У гэтым годзе такіх было 19. Гэта горшы паказнік як мінімум за 20 гадоў. Для параўнання, у 2019-м 35 краін накіравалі афіцыйныя дэлегацыі ў Менск, а ў 2017 годзе – 30.
Іншыя Навіны
Факты, каментары
Лукашэнка сустракаецца з Пуціным і расейскімі чыноўнікамі часцей, чым праводзіць сустрэчы па беларускіх тэмах
Падчас адкрытай часткі нефармальнага абеду палітыкі абмеркавалі размяшчэнне расейскай тактычнай ядравай зброі ў Беларусі.
Факты, каментары
Колькасць больніцаў у Беларусі знізілася да гістарычнага мінімуму. Мацней за ўсё пацярпела Магілёўская вобласць
Разбіраемся, наколькі складаней у Беларусі стала легчы ў лякарню.
Факты, каментары
За год колькасць СМІ ў Беларусі скарацілася ў паўтара раза. БРЦ даведаўся, колькі засталося дзяржаўных і незалежных медыяў
БРЦ вывучыў статыстыку міністэрства інфармацыі і даведаўся, колькі засталося дзяржаўных і незалежных медыяў.