Паводле дакументаў, ведамства плануе да канца чэрвеня гэтага года падрыхтаваць траіх адмыслоўцаў. Агульны кошт тэндару – 7 500 рублёў. Такім чынам, за падрыхтоўку ўсяго аднаго аператара МУС гатова заплаціць 2 500 беларускіх рублёў.
Хто атрымаў кантракт, на партале не пазначана. Але ў базе «Контур. Фокус» нам удалося знайсці выканаўцу дзяржзаказу. Ім аказаўся «Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў «Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь». У арганізацыі дзейнічае асобны авіяцыйны цэнтр, які і навучае адмыслоўцаў па БПЛА.
Пры гэтым цэнтр узяў за навучанне спецыялістаў менш, чым прапанавала МУС – 1680, 53 беларускіх рублёў.
Аб тым, што МУС Беларусі плануе стварыць падраздзяленні аператараў беспілотнікаў, стала вядома ў сакавіку. Аб фармаванні такіх падраздзяленняў журналістам паведаміў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Паводле яго слоў, у Менску «уважліва сочаць» за тым, што адбываецца на тэрыторыі суседняй Украіны і рыхтуюць новыя падраздзяленні з аператарамі БПЛА. Ён таксама адзначыў, што дроны могуць выкарыстоўваць не толькі для сачэння, але і для нанясення ўдараў па транспарце злачынцаў.
Іншыя Навіны
Факты, каментары
Лукашэнка сустракаецца з Пуціным і расейскімі чыноўнікамі часцей, чым праводзіць сустрэчы па беларускіх тэмах
Падчас адкрытай часткі нефармальнага абеду палітыкі абмеркавалі размяшчэнне расейскай тактычнай ядравай зброі ў Беларусі.
Факты, каментары
Колькасць больніцаў у Беларусі знізілася да гістарычнага мінімуму. Мацней за ўсё пацярпела Магілёўская вобласць
Разбіраемся, наколькі складаней у Беларусі стала легчы ў лякарню.
Факты, каментары
За год колькасць СМІ ў Беларусі скарацілася ў паўтара раза. БРЦ даведаўся, колькі засталося дзяржаўных і незалежных медыяў
БРЦ вывучыў статыстыку міністэрства інфармацыі і даведаўся, колькі засталося дзяржаўных і незалежных медыяў.